У Гомелі затрымалі 60-гадовага барда Аляксея Ільінчыка

ГУБАЗіК схапіў 60-гадовага гомельскага барда Аляксея Ільінчыка. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы са спасылкай на праўладныя тэлеграм-каналы.   

photo_2022_08_18_18_24_53.jpg

Як паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы, мужчыну затрымалі з-за «творчай дзейнасці ў інтэрнэце». Іншых падрабязнасцей пакуль няма.

Аляксей Ільінчык — бард, удзельнік і арганізатар фестываляў (правёў 85 канцэртаў), аўтар кніг.