У маці анархіста Рамана Халілава адбыўся ператрус
У доме маці актывіста Рамана Халілава адбыўся ператрус. Верагодна, жанчына затрыманая.
Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што сёння адбыўся вобшук у полацкай кватэры Гаянэ Ахціян — маці анархіста Рамана Халілава.
Дзверы ў кватэру жанчыны выламаныя, па папярэдняй інфармацыі, Гаянэ затрымалі.
Сам Раман цяпер знаходзіцца за мяжой, ён абвешчаны ў вышук па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу.