У Польшчы выпусцілі каляндар з дзяўчатамі топлес і катамі — сродкі накіруюць сем'ям беларускіх палітвязняў (фота)
2 кастрычніка ў Польшчы стартуе продаж календароў, у якім польскія актывісткі і мастачкі зняліся топлес з катамі ў падтрымку Беларусі. #dekoltdlabialorusi — так завецца каляндар, усе выручаныя сродкі пойдуць на падтрымку сем'яў беларускіх палітвязняў, паведамляе «Наша Ніва».
Выданне
сімвалічна пачынаецца не як звычайна са студзеня, а са жніўня — месяца, калі
пасля прэзідэнцкіх выбараў летась ва ўсю магутнасць запрацавала рэпрэсіўная
машына ў Беларусі.
— Беларускі і
беларусы, якія змагаюцца за свабоду з рэжымам Лукашэнкі, маюць патрэбу не
толькі ў гучных словах, але і ў рэальнай падтрымцы і грошах, якія дапамогуць ім
выжыць. Мы вельмі разлічваем на шчодрасць нашых чытачоў. Тым больш што
прыгожы, бодзіпазітыўны каляндар, плод сумеснай працы актывістаў і мастакоў,
каштуе любых грошай, — кажа Аляксандра Кліх, журналістка, галоўная рэдактарка
Wysokich Obcasów, якая і стала адной з ініцыятарак праекта.
У фотасесіі ўзяла ўдзел беларуская мастачка Яна Шостак.
Паміж
фотаздымкамі ў календары надрукаваны спіс з 647 імёнаў палітвязняў у Беларусі
(столькі іх было на момант стварэння, а цяпер іх значна больш — 715), а таксама
інфармацыя аб тым, за што і на які тэрмін яны былі асуджаныя.
Каляндар будзе каштаваць 35 злотых — гэта прыкладна 22
рублі.