У Беларусі 19 жніўня падаражэла аўтамабільнае паліва. Новыя кошты
— Канцэрнам «Белнафтахім» зацверджаныя новыя адпускныя і рознічныя кошты на нафтапрадукты, — паведамілі ў прэс-службе ведамства. — Рознічныя кошты на бензін і дызельнае паліва, якія рэалізуюцца праз АЗС, павялічыліся ў сярэднім на 4,3%. Перагляд коштаў зроблены ў мэтах кампенсацыі змены курсу беларускага рубля ў адносінах да замежных валют.

Новыя кошты:
АІ-92 (К5) — 9 700 рублёў за літр (было 9300 рублёў);
АІ-95 (К5) — 10 400 рублёў за літр (было 10 000 рублёў);
дызельнае паліва (К4) — 10 500 рублёў за літр (было 10 100 рублёў);
дызель «Еўра 5» — 10 700 рублёў за літр (было 10 300 рублёў).
Гэта другое сёлета падаражанне аўтамабільнага паліва, папярэдняе адбылося 8 ліпеня.
У 2011 годзе паліва даражэла 11 разоў, у 2012-м — 4 разы, у 2013 — 5 разоў.