У Беларусі аб'яўлены конкурс эсэ пра Уга Чавеса
Інстытут кіраўніцкіх кадраў Акадэміі кіравання пры прэзідэнце пры ўдзеле Пасольства Венесуэлы ў Беларусі аб'явіў конкурс эсэ, прысвечаных Уга Чавесу.
Поўная назва конкурсу — «Уклад Уга Чавеса ў фарміраванне
новай мадэлі светабудовы: шматпалярнай і мультыцэнтрычнай».
Мэтай конкурсу, паводле звестак прэс-службы, з'яўляецца папулярызацыя ідэй Уга Чавеса «для фарміравання ўстойлівай і гарманізаванай светабудовы», садзейнічанне развіццю
і ўмацаванню сяброўства паміж народамі Беларусі і Венесуэлы.
У конкурсе могуць браць удзел студэнты і аспіранты вышэйшых навучальных устаноў Беларусі.
Эсэ ўдзельнікаў павінна быць напісана на беларускай, расійскай ці гішпанскай мовах, мець праблемны характар і выказваць асабістае стаўленне аўтара да абранай тэмы.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 31 снежня 2013 года падаць у аргкамітэт заяўку вызначанага ўзору, індывідуальна напісанае эсэ, рэкамендацыю навуковага кіраўніка. Заяўкі будуць разгледжаны
камісіяй да 31 студзеня 2014 года, а падвядзенне вынікаў конкурсу адбудзецца не пазней за 15 лютага 2014 года.
Парадак прадастаўлення і афармлення эсэ апублікаваны на сайце Акадэміі кіравання.
Пераможцы конкурсу будуць адзначаныя спецыяльнымі прызамі, якія прадастаўляюцца Пасольствам Венесуэлы ў Беларусі.
belta.by