У Беларусі затрымалі расіян, якія вынеслі з банка 300 тыс. долараў

Рыхтуецца іх экстрадыцыя на радзіму.  



kradzezh_bank.jpg

У Беларусі затрымалі расіян, якія вынеслі са сховішча банка ў падмаскоўных Хімках больш за 20 мільёнаў расійскіх рублёў (каля 300 тысяч долараў).

Здарэнне адбылося ў жніўні 2015 году. Высветлілася, што злачынства здзейсьнілі 21-гадовая супрацоўніца банка і яе 24-гадовы сужыцель. Іх спачатку аб'явілі ў федэральны вышук, а пасля — у міжнародны. Спачатку зламыснікі хаваліся на Смаленшчыне, жылі ў палатцы. А калі пахаладала, прыехалі ў Беларусь, жылі ў Мінску. У беларускай сталіцы іх і затрымалі міліцыянеры пры падтрымцы байцоў спецпадраздзялення МУС „Алмаз”.

Мяркуецца, што частка скрадзеных грошай была дзесьці схаваная. Грамадзянам Расіі пагражае да 10 гадоў пазбаўленьня волі. Цяпер рыхтуецца іх экстрадыцыя на радзіму.

Паводле "Польскага радыё для Беларусі"