Расія. Дэпутаты прапанавалі вярнуць канфіскацыю як меру крымінальнага пакарання

У Дзярждуме прапануюць увесці канфіскацыю маёмасці ў якасці меры крымінальнага пакарання.



soovev_450_2671.jpg

Вадзім Салаўёў. Фота ЭКСПЕРТ ONLINE

Адпаведны праект закона ўнёс дэпутат ад КПРФ Вадзім Салаўёў, дакумент размешчаны ў базе заканадаўчай дзейнасці ніжняй палаты, паведамляе interfax.ru.

У законапраекце адзначаецца, што "дзеючая ў цяперашні час канфіскацыя як мера крымінальна-прававога характару, якая прадугледжвае магчымасць канфіскацыі маёмасці, нажытай злачынным шляхам, не здольная аказаць належнага прэвентыўнага ўздзеяння на асоб, якiя ажыццяўляюць злачынствы карупцыйнай накіраванасці".

Таму законапраект прадугледжвае ўвядзенне канфіскацыі як меры крымінальнага пакарання. Мера мае на ўвазе прымусовае адабранне ў даход дзяржавы ўсёй альбо часткі асабістай маёмасці вінаватага.

Выключэнне пры гэтым складаюць прадметы, мінімальна неабходныя для забеспячэння побыту асуджанага і членаў яго сям'і.

Пры гэтым у асуджанага, асноўным заняткам якога з'яўляецца сельская гаспадарка, не могуць быць канфіскаваныя гаспадарчыя пабудовы і жывёла ў колькасці, неабходнай для задавальнення мінімальных патрэбаў яго сям'і, а таксама корм для жывёлы; насенне, неабходнае для чарговай сяўбы сельскагаспадарчых культур.

Не падлягаюць канфіскацыі і прадметы хатняй гаспадаркі, начыння, адзення; міжнародныя і іншыя прызы, якімі ўзнагароджаны асуджаны.

Аднак у заўвазе да дакумента гаворыцца, што вышэйзгаданыя прадметы ўсё ж такі могуць быць канфіскаваныя, "калі яны выяўлены ў колькасці, што відавочна перавышае патрэбны асуджанага і яго сям'і, альбо выраблены з каштоўных металаў, з'яўляюцца прадметамі раскошы або маюць гістарычную або мастацкую каштоўнасць".

Таксама, згодна з заўвагай, канфіскацыя вызначаецца ў якасці дадатковага пакарання за цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы, учыненыя з карыслівым матывам. Плануецца, што канфіскацыя можа быць прызначана судом у строга вызначаных выпадках, калі гэта прама прадугледжана адпаведным артыкулам Асаблівай часткі Крымінальнага Кодэкса РФ.