Вайна ў Сірыі: бамбоўцы далёкасяжнай авіяцыі ВКС РФ і “заблукалыя ракеты”
У гэтыя дні Расійская Федэрацыя пад сцягам барацьбы з тэрарызмам значна ўзмацніла сваю «прысутнасць» у Сірыі, далучыўшы да баявых дзеянняў стратэгічныя бамбоўцы далёкасяжнай авіяцыі ВКС РФ — самалёты Ту-160, Ту-22М3 і Ту-95 МС.
![1122.jpg 1122.jpg](/img/v1/news/full/1122.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Міжнародная валанцёрская супольнасць InformNapalm сабрала доказы значнага адхіленню авіяўдараў ад заяўленых мэтаў, а таксама падала дадзеныя аднаго з чальцоў экіпажу Ту-160, які прымае ўдзел у расійскай аперацыі. МА РФ і расійскія СМІ працягваюць дэзынфармаваць сусветную супольнасць у выніках авіяўдараў у Сірыі з мэтай паслаблення санкцыяў супроць Расіі і дасягнення знешнепалітычных поспехаў у стварэнні кааліцыі з краінамі Захаду.
Падчас здзяйснення OSINT-даследаванняў міжнародная валанцёрская супольнасць InformNapalm ідэнтыфікавала ў Сірыі расійскія бамбавікі Ту-160 «Уладзімер Судзец» (RF-94108), Ту-160 «Віталь Капылоў» (RF-94115), а таксама Ту-22М3 — 42 «чырвоны» (RF-94142).
![informnapalm.org__wp_content_uplo_e53f09b75cb6f22ee4d70783a9e8fcd4.png informnapalm.org__wp_content_uplo_e53f09b75cb6f22ee4d70783a9e8fcd4.png](/img/v1/images/informnapalm.org__wp_content_uplo_e53f09b75cb6f22ee4d70783a9e8fcd4.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![informnapalm.org__wp_content_uplo_e1808ffba2392f48c31c4086858bf014.png informnapalm.org__wp_content_uplo_e1808ffba2392f48c31c4086858bf014.png](/img/v1/images/informnapalm.org__wp_content_uplo_e1808ffba2392f48c31c4086858bf014.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![informnapalm.org__wp_content_uplo_68d6ac0737db715314a1f90a8476c03a.png informnapalm.org__wp_content_uplo_68d6ac0737db715314a1f90a8476c03a.png](/img/v1/images/informnapalm.org__wp_content_uplo_68d6ac0737db715314a1f90a8476c03a.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Па-ранейшаму, у шэрагу выпадкаў, ВКС РФ працягваюць здзяйсняць авіяцыйныя ўдары з характэрнай «недакладнасцю» і зусім не па пазіцыях ІДІЛ. Ці робіцца гэта наўмысна, або з-за старэння тэхнікі або з-за слабой падрыхтоўкі лётнага складу — сказаць цяжка.
У прыватнасці, 17 лістапада 2015 года далёкасяжная авіяцыя ВКС РФ здзейсніла чарговы ракетна-бомбавы ўдар па Сірыі. Паводле афіцыйных дадзеных, у той дзень былі задзейнічаныя 34 крылатыя ракеты паветранага базавання. Але па якіх аб’ектах?
Напрыклад, адна з крылатых ракетаў сямейства Х-55 «заблукала» ў сельскай мясцовасці ў паўночна-заходніх прадмесцях сірыйскага гораду Maarat al-Numan (правінцыя Індліб). Яе запусцілі з самалёта Ту-160 або Ту-95МС. Магчыма, што менавіта гэтая атака зафіксаваная на афіцыйным відэа Мінабароны РФ.
На фатаздымках з месца падзення Х-55 можна пабачыць рэшткі гэтай «сакрэтнай» ракеты, надпісы на расійскай і г.д. Таксама для параўнання падаем вам ракету Х-55 у сваім першапачатковым выглядзе.
![informnapalm.org__wp_content_uplo_dff875641840644d78a9585e2416bac4.jpeg informnapalm.org__wp_content_uplo_dff875641840644d78a9585e2416bac4.jpeg](/img/v1/images/informnapalm.org__wp_content_uplo_dff875641840644d78a9585e2416bac4.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![informnapalm.org__wp_content_uplo_92d335274d6bcb0c98d9fb296e026c86.jpeg informnapalm.org__wp_content_uplo_92d335274d6bcb0c98d9fb296e026c86.jpeg](/img/v1/images/informnapalm.org__wp_content_uplo_92d335274d6bcb0c98d9fb296e026c86.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![informnapalm.org__wp_content_uplo_c30d6f50866f37785b14dc9b916ac89f.jpeg informnapalm.org__wp_content_uplo_c30d6f50866f37785b14dc9b916ac89f.jpeg](/img/v1/images/informnapalm.org__wp_content_uplo_c30d6f50866f37785b14dc9b916ac89f.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![informnapalm.org__wp_content_uplo_090b299a7cc23104b4cd8e2a015b6e1d.jpeg informnapalm.org__wp_content_uplo_090b299a7cc23104b4cd8e2a015b6e1d.jpeg](/img/v1/images/informnapalm.org__wp_content_uplo_090b299a7cc23104b4cd8e2a015b6e1d.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![informnapalm.org__wp_content_uplo_0bc3a0fa424b09a2ee7023d0b7e1a386.jpeg informnapalm.org__wp_content_uplo_0bc3a0fa424b09a2ee7023d0b7e1a386.jpeg](/img/v1/images/informnapalm.org__wp_content_uplo_0bc3a0fa424b09a2ee7023d0b7e1a386.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![informnapalm.org__wp_content_uplo_89e9c34e2104ddb61b96f4a13e616fc6.jpeg informnapalm.org__wp_content_uplo_89e9c34e2104ddb61b96f4a13e616fc6.jpeg](/img/v1/images/informnapalm.org__wp_content_uplo_89e9c34e2104ddb61b96f4a13e616fc6.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![informnapalm.org__wp_content_uplo_b15e387eb5f6772f84c000fa22d055e1.jpeg informnapalm.org__wp_content_uplo_b15e387eb5f6772f84c000fa22d055e1.jpeg](/img/v1/images/informnapalm.org__wp_content_uplo_b15e387eb5f6772f84c000fa22d055e1.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Валанцёры InformNapalm вызначылі мейсца, дзе былі зробленыя здымкі. Як мяркуецца, гэтае месца знаходзіцца ў ваколіцах Maarat al-Numan, гл. мапу.
![informnapalm.org__wp_content_uplo_de0f2d8000b98d54aee74cd5df3697c7.jpeg informnapalm.org__wp_content_uplo_de0f2d8000b98d54aee74cd5df3697c7.jpeg](/img/v1/images/informnapalm.org__wp_content_uplo_de0f2d8000b98d54aee74cd5df3697c7.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У Генштабе ЗС РФ, напэўна, не ведаюць, што Маарэт аль-Нуман кантралюецца паўстанцкімі групамі. На мапе баявых дзеянняў у Сірыі добра бачна, што да фронту з ІДІЛ не менш за 50–60 км, і горад знаходзіцца літаральна ў цэнтры «зялёнай» зоны, кантраляванай паўстанцамі, прычым у атачэнні чырвонай лініі урадавых сілаў з поўдня, паўднёвага захаду і ўсходу. І толькі ўжо затым ідзе зона фронту з ІДІЛ.
![informnapalm.org__wp_content_uplo_108232c8e8aa175afbde6a12a100aa75.png informnapalm.org__wp_content_uplo_108232c8e8aa175afbde6a12a100aa75.png](/img/v1/images/informnapalm.org__wp_content_uplo_108232c8e8aa175afbde6a12a100aa75.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
З гэтага вынікае, што расейскія ракеты адхіляюцца ад заяўленай мэты ў сярэднім на 50 км. Такія ўдары складана назваць “высокадакладнымі”, бо абвешчаныя “выпрабаванні найноўшае зброі” — гэта яшчэ не падстава здзяйсняць удары “па плошчах”, забіваючы мірных жыхароў.
Трэба зазначыць, што апошняга часу гэта ўжо другі выпадак атакі расейскіх самалётаў на Маарэт аль-Нуман. Гэтак, 30 кастрычніка 2015 году знішчальнікі ВКС РФ таксама здзейснілі ўдары па гораду, тады загінулі 7 і былі параненыя 12 чалавек.
Таксама Міністэрства абароны РФ распаўсюдзіла інфармацыю пра скідванне авіябомбаў тыпу ОФАБ-250-270 з Ту-22М3 нібыта па пазіцыях ІДІЛ. Куды іх скінулі — пытанне застаецца адкрытым.
Мы вызначылі аднаго з чальцоў экіпажа Ту-160 «Віталь Капылоў» (RF-94115) з 6950-й гвардзейскай авіяцыйнай базы Энгельс, гэта — афіцэр ВКС РФ Аляксей Болдыраў.
![informnapalm.org__wp_content_uplo_4687ed75b11935cb8ffb408556d1acc1.png informnapalm.org__wp_content_uplo_4687ed75b11935cb8ffb408556d1acc1.png](/img/v1/images/informnapalm.org__wp_content_uplo_4687ed75b11935cb8ffb408556d1acc1.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У профілі сацсеціва ён выклаў уласны фатаздымак на тле Ту-160 «Віталь Капылоў» (RF-94115), што таксама можа сведчыць пра ягоную прафесійную дзейнасць.
![informnapalm.org__wp_content_uplo_e1a408fe8cb158e15491c4daff3224a1.png informnapalm.org__wp_content_uplo_e1a408fe8cb158e15491c4daff3224a1.png](/img/v1/images/informnapalm.org__wp_content_uplo_e1a408fe8cb158e15491c4daff3224a1.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Міжнародная валанцёрская супольнасць InformNapalm працягвае адсочваць дзеянні ЗС РФ у Сірыі і на іншых паралельных тэатрах баявых дзеянняў.
Азнаёміцца з усімі актуальнымі OSINT-раследаваннямі InformNapalm што да Сірыі вы можаце у тут:Сірыя.
Матэрыял да публікацыі падрыхтавалі Мікалай Махно і Міхаіл Кузняцоў
Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын