У Кіеве развіталіся з Валянцінам Бялькевічам
3 жніўня ў Кіеве развіталіся з выбітным футбалістам, беларусам Валянцінам Бялькевічам, паведамляе прэс-служба кіеўскага «Дынама», дзе футбаліст правёў найлепшыя гады сваёй кар’еры.
Валянцін Бялькевіч — адзін з найлепшых футбалістаў Беларусі за ўсю гісторыю — раптоўна памёр ў Кіеве 1 жніўня на 42-м годзе жыцця. Смерць наступіла ў выніку адрыву тромба.
«Развітацца з легендай украінскага і беларускага футбола на стадыён „Дынама“ імя Валерыя Лабаноўскага прыйшлі сотні людзей», — паведамляе прэс-служба
кіеўскага «Дынама». У іх ліку — найбліжэйшы сябар Аляксандар Хацкевіч, разам з якім яны пачыналі футбольную кар’еру ў мінскім «Дынама», а затым
разам перайшлі ў «Дынама» кіеўскае, дынамаўцы розных пакаленняў, супрацоўнікі федэрацый футболу Украіны і Беларусі, партнёры па камандзе, калегі, украінцы з асноўнай каманды амаль у
поўным складзе разам з трэнерскім штабам «Дынама-2», выхаванцы ДЮФШ, супрацоўнікі ФК «Дынама» (Кіеў), выхаванцы Бялькевіча, якія раней гулялі за маладзёжную
каманду U-19. Простыя заўзятары прыходзілі праводзіць свайго куміра ў апошні шлях у футболках з яго прозвішчам і нумарам на спіне.
Пад апладысмэнты гледачоў, якія занялі тры сектары на стадыёне, і дынамаўскі гімн катафалк з труной зрабіў апошняе кола пашаны для выдатнага футбаліста і трэнера і выправіўся на Байковыя могілкі.
Валянцін Бялькевіч пахаваны каля магілы вядомага ўкраінскага актора Багдана Ступкі. Побач пахаваны Валеры Лабаноўскі — выдатны савецкі і ўкраінскі футбаліст і трэнер, настаўнік
Бялькевіча.
БелаПАН