У Мінску з'явіліся плакаты супраць расійскіх ваенных баз
3 кастрычніка актывісты грамадскага аб'яднання "Альтэрнатыва" правялі расклейку інфармацыйных плакатаў супраць размяшчэння на тэрыторыі Беларусі чарговай расійскай ваеннай базы.
Некалькі дзясяткаў плакатаў былі размешчаныя на стэндах і афішах ў цэнтры Мінска. Акцыя прайшла без якіх-небудзь эксцэсаў і выклікала цікавасць сярод мінчукоў, многія з якіх ўважліва чыталі змест плакатаў.
"З дапамогай такіх плакатаў мы хочам прыцягнуць увагу нашых грамадзян да важнага палітычнага пытання — рашэння расейскіх уладаў размясціць на тэрыторыі Беларусі чарговы свой ваенны аб'ект. Мы лічым, што ад гэтага беларусам лепш не стане, наадварот, нашу краіну уцягнуць у магчымыя ваенныя супрацьстаянні і канфлікты, ад якіх пацерпіць зноў жа наш народ і дзяржава ў цэлым. Самы лепшы выбар — незалежная і нейтральная Беларусь, свабодная ад замежных ваенных баз і чужой арміі ", — каментуе ідэю акцыі лідэр арганізацыі Алег Корбан.
Прэс-служба ГА "Альтэрнатыва"