"Нармандская чацвёрка" дамовілася прыняць закон аб амністыі сепаратыстаў
Лідэры краін "нармандскай чацвёркі" падчас перамоваў у Парыжы дамовіліся аб паслядоўнасці выканання пунктаў Мінскіх пагадненняў, у прыватнасці аб амністыі сепаратыстаў ДНР і ЛНР перад выбарамі на тэрыторыі Данбаса. Пра гэта на прэс-канферэнцыі заявіла канцлер Нямеччыны Ангела Меркель.
Яна ўдакладніла, што была дасягнутая дамоўленасць аб прыняцці закона аб выбарах у Данбасе, закона аб асаблівым статусе Данбаса, закона аб амністыі сепаратыстаў.
"Усе гэтыя законы павінны быць узгодненыя ў трохбаковай рабочай групе", — сказала Меркель.
Раней яна заявіла, што прадстаўнікі Данецка і Луганска павінны ўзгадніць выбары з украінскай бокам.
"Выбары ў Данбасе павінны прайсці ў адпаведнасці з украінскім заканадаўствам", — падкрэсліла канцлер ФРГ.
Раней паведамлялася, што сустрэча прэзідэнтаў РФ, Францыі, Украіны і канцлера ФРГ Уладзіміра Пуціна, Франсуа Аланда, Пятра Парашэнкі і Ангелы Меркель у Парыжы доўжылася амаль пяць гадзін.
Паводле: kasparov.ru