У Палацы мастацтваў адкрылася выстава, прысвечаная Курапатам (фота)
Выстава “Праўда пра Курапаты. Факты, дакументы, сведчанні”адкрылася ўвечары 13-га лістапада і будзе працаваць на выходных 14-15 лістапада. Яе можна пабачыць у будынку Палаца мастацтваў на вуліцы Казлова.
Тут сабраныя больш за два дзесяткі мастацкіх твораў, прысвечаных самім Курапатам і сталінскім рэпрэсіям, а таксама некалькі стэндаў з фотаздымкамі і дакументамі канца 80-ых, калі праўда пра падзеі ў Курапатах стала вядомай, і нават пачатку 2000-ых, калі урочышча спрабавалі абараніць ад пабудовы там кальцавой дарогі.
Арганізатарамі выставы сталі адразу некалькі грамадскіх арганізацый: “Эксперты ў абарону Курапатаў”, суполка “Пагоня” Беларускага саюза мастакоў, незалежнага
прафсаюза РЭП і іншых.