Ва Украіне сутыкнуліся самалёты, адзін з іх з беларускім сцягам (фота)
Здарэнне адбылося на стаянцы каля аэрапорта "Барыспаль".

19 лютага на стаянцы захавання авіятэхнікі каля аэрапорта "Барыспаль" ва Украіне сутыкнуліся два самалёты. Як інфармуе ТСН, на самалёце Ан-26Б EW-246TG (менавіта на ім на фота можна пабачыць чырвона-зялёны сцяг) персанал рыхтаваў рухавікі для тэхнічнага прагону.
У выніку памылкі рухавікі запрацавалі на максімум і самалёт зрушыўся з месца. Ён сутыкнуўся з самалётам Як-40 UR-MIG. Цяпер праводзіцца расследаванне.
Паведамляецца, што стаянка знаходзіцца ў горадзе Барыспаль, яна абслугоўваецца структурамі Міністэрства абароны Украіны.



Фота aerovokzal.net.ua