Віктар Бабарыка: Страшна, калі пад культурай маюць на ўвазе ідэалогію
«Оруэл быў як ніколі праўдзівы ў сваім апісанні "1984"». Зняволены палітык напісаў пра гэта ў лісце з-за кратаў.
![ed83kbpxyakjg4e.jpg ed83kbpxyakjg4e.jpg](/img/v1/images/ed83kbpxyakjg4e.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У тэлеграм-канале палітыка-палітвязня з’явіўся фрагмент літа, які Віктар Бабарыка даслаў на волю:
«Моцна перажываю за падзеі з чысткай у шэрагах «культурных» інстытутаў у краіне. Страшна, калі пад культурай маюць на ўвазе ідэалогію. Тады і шыльды трэба мяняць: Міністэрства інфармацыі — Міністэрства прапаганды, культуры — ідэалогіі, аховы здароўя —продажаў беларускіх медыкаментаў.
Тут Оруэл быў як ніколі праўдзівы ў сваім апісанні "1984"».