Затрымалі журналістаў «Белсата» Любоў Лунёву і Дзмітрыя Солтана
Цяпер яны на Акрэсціна. Дадатковай інфармацыі пакуль бракуе.

Любоў Лунёва
Журналісты «Белсата» Любоў Лунёва і Дзмітрый Солтан былі сёння затрыманы ў Мінску, паведамляе «Белсат». Цяпер яны на Акрэсціна.
Сёння ўдзень іх тэлефоны былі недасяжныя, паводле папярэдняй інфармацыі, затрымлівалі журналістаў працаўнікі Савецкага РУУС.
Нагадаем, што заўтра ў 10 гадзін пачнецца судовы працэс над іншымі рэпарцёркамі «Белсата» Кацярынай Андрэевай і Дар'яй Чульцовай.
Адзначым, што для Любові Лунёвай і Дзмітрыя Солтана гэта ўжо не першае затрыманне падчас пратэстаў у Беларусі пасля выбараў 9 жніўня.

Дзмітрый Солтан