Журналісты Любоў Лунёва і Дзмітрый Солтан знаходзяцца на Акрэсціна
Рэпарцёра і аператара «Белсата» затрымалі ў панядзелак. Сёння Ірына Слаўнікава, прадстаўніца тэлеканала ў Беларусі, пракаментавала гэту падзею.
Ірына Слаўнікава, прадстаўніца «Белсату» ў Беларусі,
пракаментавала чарговае затрыманне журналістаў каналу Любові
Лунёвай і Дзмітрыя Солтана, якое адбылося ўчора.«Любоў паспела паведаміць што яе і Дзмітрыя
затрымалі ў раёне плошчы Перамогі. Там яны рабілі апытанне мінакоў. Любоў
сказала, што іх вязуць у Савецкі РУУС. Іх адвезлі на Акрэсціна. На жаль, артыкул, паводле якога іх абвінавачваюць, не вядомы. Захапляюся
гераізмам і адвагай нашых калег, якія працягваюць працаваць у такіх умовах».