Затрыманы прэс-сакратар A1
У праўладных тэлеграм-каналах з'явілася брыдкае пакаяльнае відэа, на якім зняты затрыманы начальнік упраўлення па грамадскіх сувязях A1 Мікалай Брэдзелеў.
![Затрыманы прэс-сакратар A1 Затрыманы прэс-сакратар A1](/img/v1/images/3405de0f73506d6c73f442ee308f79c7.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Затрыманы прэс-сакратар A1
У відэа Мікалай Брэдзелеў гаворыць, што быў падпісаны на каналы, прызнаныя ў Беларусі экстрэмісцкімі. Таксама ён агучыў суму свайго заробку і згадвае, што з ліпеня 2020 года перадаваў блогеру Антону Матольку “інфармацыю, звязаную з маёй прафесійнай дзейнасцю". У канцы роліка бачная эмблема ГУБАЗіК, відаць менавіта яны затрымлівалі супрацоўніка А1.