Алюзія на вайну ва Украіне. Рэната Літвінава зрабіла кавер на знакаміты антываенны хіт Марлен Дзітрых (відэа)

Расійская рэжысёрка і актрыса Рэната Літвінава апублікавала на сваім ютьюб-канале кароткаметражны фільм «Калі ж вы нарэшце зразумееце?». У ім Літвінава пад песню Марлен Дзітрых «Sag Mir Wo Die Blumen Sind» («Куды зніклі ўсе кветкі?») прамаўляе рускі пераклад гэтай песні.

snimok_ekrana_2022_04_25_v_10.44_pic_32ratio_900x600_900x600_37518.jpg

Песня «Куды зніклі ўсе кветкі?» напісана ў 1955 годзе амерыканскім спеваком і аўтарам песень Пітам Сігерам. За аснову тэксту ён узяў калыханку з «Ціхага Дона» Міхаіла Шолахава. Акрамя Сігера яе выконвалі Джоан Баэз і Рой Арбісан. На нямецкую яе перавёў амерыканскі пісьменнік руска-нямецкага паходжання Макс Кальпе. У 1962-м песню запісала Марлен Дзітрых, у яе выкананні яна стала сусветна папулярнай.

На рускай мове гэтую песню выконвалі Таццяна Сікорская, Жанна Бічэўская, гурт «Мегаполіс» і Маша Макарава, гурт «Ронда» і Уладзімір Праснякоў-малодшы, нагадвае «Медуза».

Адзначым, што саўнд-дызайнам фільма Рэнаты Літвінавай стала расійская спявачка Земфіра.

Літвінава і Земфіра пакінулі Расію неўзабаве пасля пачатку вайны ва Украіне, яны выступілі супраць агрэсіі РФ.