“Беларусь. Любоў і маразм” намінуецца на агульнапольскую прэмію
Кніга журналісткі тыднёвіка “Ніва” Ганны Кандрацюк “Беларусь. Любоў і маразм” намінуецца на агульнапольскую прэмію імя Рышарда Капусцінскага.
![hnna_kondraciuk_bielorus_milosc_i_marazm_img_1074.jpg hnna_kondraciuk_bielorus_milosc_i_marazm_img_1074.jpg](/img/v1/news/full/hnna_kondraciuk_bielorus_milosc_i_marazm_img_1074.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Кніга распавядае пра Беларусь з дапамогай падарожных нататкаў. Усяго яна ўтрымлівае 21 тэкст — пра штодзённае жыццё беларусаў ды грамадскую сітуацыю ў краіне.
Кажа калега Ганны Кандрацюк — журналістка і пісьменніца Міра Лукша:
— Кніга Ганны Кандрацюк намінуецца на агульнапольскую прэмію літаратурнага рэпартажу імя Рышарда Капусцінскага. Заяўлена 81 кніга, сярод іх кніга Ганны Кандрацюк “Беларусь. Любоў і маразм”.
Кніга Ганны “Беларусь. Любоў і маразм” была выдадзена летась у серыі “Дакументальная літаратура” беластоцкім выдавецтвам “Суседзі”.
Алесь Аркуш, Беларускае Радыё Рацыя