Беларусы Іркуцка адзначылі Грамніцы (фотарэпартаж)
Іркуцкі Моладзевы Клуб «Крывічы» адзначыў беларускае свята "Грамніцы", паведамляе zbsb.org.

Па традыцыі "Крывічы" правялі старадаўні адроджаны абрад з запальваннем рытуальнага вогнішча без запалак і запальнічкі, асвячэннем грамнічнай свечкі, карагодамі, песнямі, танцамі ды старажытнымі беларускімі зімовымі гульнямі.
Па словах аднаго з найбольш актыўных сябраў клуба "Крывічы" Алега Рудакова, сёлета на свята сабралася каля 40 чалавек.

Усе ўдзельнікі свята становяцца ў кола


Рыхтуюцца запальваць грамнічную свечку

Алег Рудакоў прамаўляе рытуальныя словы


Запаліў!

Усе па чарзе запальваюць свечкі


Алесь Майснер — 7 месяцаў — з бацькам Андрусём усе Грамніцы вытрымалі годна!

На Грамніцы ўсёй сям'ёй! Самы малодшы удзельнік свята — Алесь Майснер — 7 месяцаў!!!