«Будзьма» выдала новы набор паштовак

Цягам апошніх гадоў кампанія «Будзьма беларусамі!» выдала 7 тысяч паштовак з серыі «Не маўчы па-беларуску», што разам з аднайменным календаром дужа палюбіліся публіцы. Кампанія вырашыла не спыняцца на дасягнутым, бо зашмат слоў па-беларуску не бывае, і падрыхтавала новы набор паштовак, які стане годным працягам папулярнага праекта!

budzma_cards_cover_420x445.jpg


Паводле вынікаў галасаванкі сярод чытачоў сайта budzma.by былі вызначаны новыя тэмы для папулярных паштовак. Найбольш цікава аўдыторыі было даведацца, як называюцца па-беларуску стравы, школьныя прылады, кап’ютарныя тэрміны, гародніна, расліны, жывёлы, і, вядома, часткі цела чалавека. Вясёлыя і крэатыўныя малюнкі для паштовак, як і раней, стварыла Дар’я Мандзік, аўтарка ідэі праекта “Не маўчы па-беларуску”. У выніку атрымаліся цудоўныя і натхняльныя памочнікі для ўсіх, хто цікавіцца беларускай мовай і хоча размаўляць па-беларуску не толькі пра высокія сферы, але і на побытавыя тэмы.

budzma_cards2016_02.jpg


З дапамогай паштовак можна не толькі вучыць беларускую мову, але і далучыцца да посткросінгу, папулярнага ва ўсім свеце.

budzma_cards2016_05_800x566.jpg


Шукайце новы набор паштовак “Не маўчы па-беларуску!” у мінскіх кнігарнях:

“Акадэмкніга”, пр-т Незалежнасці, 72:
“Кнігарня пісьменніка”, вул. Казлова, 2;
“Веды”, вул. К.Маркса, 36;
“Цэнтральная кнігарня”, пр-т Незалежнасці, 19;
“Кніжная шафа”, пр. Дзяржынскага, 9;
Кнігарня “Логвінаў”, пр-т Незалежнасці, 37А;
Этна-крама “Рагна”, вул. Сухая, 4 / вул. Караля, 22;
“Кнігі & кніжачкі”, пр-т Незалежнасці, 14;
“Эўрыка”, вул. Куйбышава, 75;
А таксама ў інтэрнэт-краме knihi.by


Паводле прэс-рэлізу