«Чарнобыль» на вялікім экране: у Мінску пакажуць папулярны серыял па-беларуску

28 чэрвеня пройдзе спецыяльны паказ першага эпізоду самага папулярнага міні-серыяла сезона – «Чарнобыль» ад HBO – на беларускай мове.

voka_czarnobyl.jpg


Пераклад i агучка серыі выкананы сервісам VOKA, які з'яўляецца ініцыятарам паказу, сумесна з Amediateka Home of HBO. Пасля прэм’еры на вялікім экране ўсе эпізоды «Чарнобыля» на беларускай мове будуць даступныя на відэасэрвісе ў новым раздзеле CINEVOKA.СЕРЫЯЛЫ Amediateka па падпісцы Amediateka.
Спецыяльны сеанс першага эпізода «Чарнобыля» на беларускай мове адбудзецца 28 чэрвеня ў зале VOKA кінатэатра velcom cinema. Арганізатары запрашаюць на паказ усіх жадаючых бясплатна – па папярэдняй рэгістрацыі. Запоўніць анкету можна па спасылцы, пасля чаго гасцям паказу на электронную пошту будзе дасланы ліст ад арганізатараў з пацвярджэннем браніравання месца і дадатковай інфармацыяй пра паказ. Колькасць месцаў абмежаваная!
«Для многіх беларусаў тэма Чарнобыльскай катастрофы была і застаецца адной з самых значных у кантэксце гісторыі краіны, таму відэасервіс VOKA не змог застацца ў баку ад сусветнага рэліза серыяла «Чарнобыль» HBO. Улічваючы жаданне аўдыторыі атрымліваць улюбёны і папулярны кантэнт на роднай мове, VOKA сумесна з анлайн-сервісам Amediateka вырашылі перакласці і агучыць міні-серыял «Чарнобыль» па-беларуску», – адзначыў намеснік генеральнага дырэктара кампаніі velcom | A1 па лічбавых платформах і кантэнце Антон Бладзік.
«Чарнобыль» – арыгінальны міні-серыял HBО, які дэталёва расказвае аб трагічных падзеях на Чарнобыльскай АЭС у красавіку 1986 года. У карціне раскрываецца гісторыя гераічнага ўзаемадзеяння акадэміка Валерыя Легасава і чыноўніка Барыса Шчарбіны па ліквідацыі наступстваў адной з самых маштабных тэхнагенных катастроф у свеце. Фактары, якія ёй папярэднічалі, і дзеянні ліквідатараў дакладным чынам адноўленыя ў фільме паводле ўспамінаў відавочцаў і архіўных запісаў. Рэжысёрам-пастаноўшчыкам «Чарнобыля» выступіў Ёхан Рэнк, які прымаў удзел у стварэнні такіх шоў як «Вікінгі», «Ва ўсе цяжкія» і «Хадзячыя мярцвякі». Сцэнарыст праекта – Крэйг Мазін.
Паводле прэс-рэлізу