10 канцэртаў у 5 гарадах: фестываль «Класіка ля Ратушы з velcom | A1» анансаваў летнюю праграму

Кампанія velcom | A1 працягвае традыцыю правядзення гарадскіх канцэртаў класічнай музыкі пад адкрытым небам. З 29 чэрвеня па 31 жніўня прайдуць 10 канцэртаў фестываля «Класіка ля Ратушы з velcom | A1».

kv_klassika_u_ratuszi1.jpg


З нагоды таго, што гэты сезон фестываля юбілейны, яго фармат у гэтым годзе значна пашырыцца. Канцэрты пятага сезона «Класікі ля Ратушы з velcom | A1» будуць прахадзіць у 5 гарадах Беларусі, і першым з іх стане Віцебск.
Пра тое, якія сюрпрызы чакаюць гледачоў канцэртаў «Класікі ля Ратушы з velcom | A1», яго арганізатары – Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, кампанія velcom | A1 і ДУ «Мінскканцэрт» – распавялі цягам прэс-канферэнцыі. Яна прайшла 19 чэрвеня паралельна ва ўсіх гарадах Беларусі, дзе будуць арганізаваны канцэрты: у Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродна і Мінску. Іх звязаў інтэрактыўны музычны тэлемост: у якасці анонса будучых канцэртаў кожны горад прадставіў сваю музычную «візітку» ў жывым выкананні, а з Мінска ўсім кіраваў дырыжор Музычнай капэлы «Санорус» Аляксандр Хумала.
«Юбілейная праграма фестываля «Класіка ля Ратушы з velcom | A1» – самая моцная за ўсе пяць гадоў яго існавання. У ёй аб’яднаныя не толькі лепшыя калектывы краіны і лепшыя творы класічных кампазітараў, але і музычныя культуры еўрапейскіх краін. Ідэя такога аб’яднання вельмі блізкая кампаніі velcom | A1. У прыватнасці, у 3 гарадах будзе прадстаўлена спецыяльная праграма «Viva, Штраўс!», прысвечаная творчасці знакамітага аўстрыйскага кампазітара», – адзначыла кіраўніца праўлення маркетынгавых камунікацый кампаніі velcom | A1 Алена Бычкова.
У гэтым годзе аматараў класічнай музыкі чакае насычаная канцэртная праграма з удзелам ужо знаёмых па папярэднім сезонам «Класікі ля Ратушы з velcom | A1» калектываў (такіх як Музычная капэла «Санорус», Дзяржаўны аркестр Рэспублікі Беларусь і Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь) і новых гасцей, у тым ліку з-за мяжы. 10 жніўня на плошчы Свабоды ў Мінску перад гледачамі «Класікі ля Ратушы з velcom | A1» выступіць Эстонскі духавы аркестр.
Першы канцэрт адбудзецца 29 чэрвеня ў Віцебску. Месцам яго правядзення стане плошча Перамогі, а на сцэну падымецца калектыў Art Music Orchestra. Лаўрэаты і дыпламанты міжнародных конкурсаў, салісты і музыканты аркестра Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь выступяць перад віцебскай публікай з праграмай «Viva, Штраўс!».
«На працягу апошніх чатырох год кожная летняя субота была святам для мінчан і гасцей горада. Вельмі прыемна, што дзякуючы падтрымцы velcom | A1 у свой юбілейны сезон фестываль можа прадставіць такую магчымасць жыхарам адразу пяці буйнейшых гарадоў. Іх чакае шмат музычных сюрпрызаў, і я спадзяюцся, класічныя канцэрты пад адкрытым небам у Брэсце, Віцебску, Гомелі і Гродна будуць не менш запатрабаванымі, чым гэта звычайна адбываецца ў Мінску, дзе выступленні ўдзельнікаў фестываля збіраюць тысячы слухачоў», – адзначыла кіраўніца аддзела ўстаноў культуры праўлення культуры Мінгарвыканкама Ганна Шыманская.
Больш падрабязна пра праграму фестываля «Класіка ля Ратушы з velcom | A1» у кожным з пяці гарадоў расказаў дырэктар дзяржустановы «Мінскканцэрт» Андрэй Мікуцэвіч:
«У гэтым годзе фестываль «Класіка ля Ратушы з velcom | A1» аб’яднае дзесяць розных канцэртаў у пяці розных гарадах Беларусі адной агульнай ідэяй, агульным настроем і, вядома, агульнай любоўю да класічнай музыкі. На сцэну фестываля выйдуць знакамітыя беларускія калектывы, многія з якіх (напрыклад, Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь, Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь, Музычная капэла «Санорус», ансамбль «Мінск-Класік») ужо добра вядомыя яго гледачам. Новымі ўдзельнікамі «Класікі ля Ратушы з velcom | A1» стануць калектыў Art Music Orchestra, Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча, Эстонскі духавы аркестр «Саксон» і іншыя».
Усе 10 канцэртаў «Класікі ля Ратуши» будуць трансліравацца ў прамым эфіры з дапамогай сэрвіса лічбавага тэлебачання VOKA. Акрамя таго, таксама будуць даступныя і запісы канцэртаў. Атрымаць асалоду ад класічнай музыкі можна праз мабільную праграму VOKA ў сетцы любога мабільнага аператара, на сайце voka.tv, а таксама па тэлевізары праз прыстаўку або SMART TV.
Традыцыйна ўваход на канцэрты ў рамках фестываля «Класіка ля Ратушы з velcom | A1» будзе вольным для ўсіх жадаючых.
Канцэртная праграма «Класікі ля Ратушы з velcom | A1» у 2019 годзе:
Віцебск (сцэна на пл. Перамогі): 29 чэрвеня – Art Music Orchestra.Гомель (сцэна на пл. Леніна): 3 ліпеня – Art Music Orchestra.Гродна (сцэна ў парку Жылібера): 3 ліпеня – ансамбль «Мінск-Класік».Брэст (сцэна на пл. Леніна): 28 ліпеня – Art Music Orchestra.Мінск (сцэна на пл. Свабоды):20 ліпеня – Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь;27 ліпеня – Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча;3 жніўня – Музычная капэла «Санорус»;10 жніўня – Эстонскі духавы аркестр «Саксон»;17 жніўня – Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь;31 жніўня – Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь.