На час Еўрагульняў тусовачную мінскую вуліцу ператварылі ў калгасны кірмаш
На час II Еўрапейскіх гульняў на тусовачнай вуліцы Кастрычніцкай у Мінску перакрылі аўтамабільны рух, піша «Еўрарадыё».

Тут і далей фота: www.facebook.com/daniel.anohin, @VSkripel, www.facebook.com/sasha.dudin.1, www.facebook.com/bogdan.korovets
Дзесяць дзён вуліца, якая прыцягвае турыстаў шматлікімі графіці і канцэптуальнымі барамі, будзе пешаходнай.
Але не ўсё так проста! 21 чэрвеня, у дзень адкрыцця Еўрапейскіх гульняў на ачышчаным ад машын асфальце з'явіліся дзясяткі гандлёвых намётаў. Цяпер вуліца ўяўляе з сябе сумесь калгаснага кірмаша і выставы дасягненняў народнай гаспадаркі. Тут валёнкі і халаты, піва і шашлык.
Выглядае ўсё гэта так:





II Еўрапейскія гульні скончацца 30 чэрвеня. Тады ж вуліца Кастрычніцкая верне сабе звыклы выгляд.
euroradio.fm