У Мінску сёлета пабудавана значна менш жылля, чым летась
За паўгода ў беларускай сталіцы пабудавалі 2,2 тысячы кватэраў, што на 37,9% менш, чым за такі ж перыяд мінулага году, піша Радыё Свабода.

4esnok.by
У студзені-красавіку ў Мінску пабудавалі на 37,9% менш кватэраў, чым за такі ж прамежак часу летась, паведамляе БелаПАН са спасылкай на Белстат.
Агулам у беларускай сталіцы за паўгода пабудавалі 2,2 тысячы кватэраў. 19% пабудаванага жылля — для грамадзянаў, якія стаяць на ўліку як тыя, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў.
11 сакавіка, Аляксандар Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню Мінгарвыканкаму Анатоля Сівака. Аляксандар Лукашэнка заявіў, што аб’ёмы будаўніцтва жылля ў сталіцы будуць штогод скарачацца, а асноўны акцэнт будзе рабіцца на развіцці гарадоў-спадарожнікаў.
Сярэдні прырост насельніцтва ў гарадах-спадарожніках за 9 гадоў — 11%. У некаторых з іх жыхароў наадварот стала меней.
svaboda.org