Дэнацыфікацыя Расіі кітайцамі. Выйшла новая серыя «Масяні» — расійцы ў ролі ўкраінцаў (відэа)
У ютубе выйшаў новы эпізод папулярнага анімацыйнага серыялу «Масяня». Ён цалкам прысвечаны вайне, у якой Расія метафарычна апынулася ў сённяшняй ролі Украіны.

Паводле сюжэту, Кітай вырашыў дэнацыфікаваць РФ, пабачыўшы маршы рускіх нацыяналістаў. З гэтай нібыта мэтай кітайская армія ўварвалася ў Расію, пачала бамбаваць гарады і знішчаць мірных жыхароў. Грамадзянскія спрабуюць эвакуявацца ва Украіну, але галоўныя героі не паспяваюць гэта зрабіць.