«Гаворкі Беларусі». Фільм пра ўнікальнасць дыялектаў краіны выйшаў на VOKA
Да Дня роднай мовы на VOKA выйшаў фільм пра ўнікальнасць беларускіх дыялектаў. Паглядзець яго можна бясплатна ў любым кутку свету.

19 лютага напярэдадні Міжнароднага дня роднай
мовы на VOKA выйшаў дакументальны фільм «Гаворкі Беларусі».
Усе ахвотныя могуць бясплатна паглядзець яго ў любой кропцы свету. Пасля
прэм’еры ён застанецца ў медыятэцы відэасэрвісу.
У фільме выкарыстаны пераважна матэрыялы, якія здымаліся падчас экспедыцый для спецпраекта A1 і Onliner «Мова: як гаворыць краіна», але яшчэ не публікаваліся раней. Кожны з яго выпускаў быў прысвечаны дыялектам розных рэгіёнаў нашай краіны: Міншчыны, Віцебшчыны, Магілёўшчыны і Гродзеншчыны, а таксама Усходняга і Заходняга Палесся.
Фільм «Гаворкі Беларусі» не толькі даступна і проста расказвае пра адрозненні і адметнасці беларускіх дыялектаў, але і можа выкарыстоўвацца ў якасці відэадапаможніка для выкладчыкаў і студэнтаў-філолагаў, у якіх няма магчымасці ездзіць у экспедыцыі па ўсёй Беларусі для вывучэння дыялектаў.
Сцэнарый напісаны Вадзімам Шклярыкам — кандыдатам філалагічных навук і старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Відэа знята Аляксеем Марозавым і Аляксеем Носавым. Аўтар анімацыі — Кірыл Стаселька. Закадравы тэкст агучыў Андрэй Мар’янаў. За тэхнічную падтрымку і арганізацыйныя пытанні адказвала Марыя Іванова.
Прагляд дакументальнага фільма «Гаворкі Беларусі» бясплатна даступны ўсім ахвотным на сайце voka.tv і ў мабільнай праграме VOKA — з любой прылады і ў сетцы любога аператара пасля аўтарызацыі па нумары тэлефона.
Паводле прэс-рэлізу