З'явілася ініцыятыва па ўкараненні беларускай мовы ў сферы прафесійнай дзейнасці

Платформа say.by разам з Цэнтрам ведаў CLARIN па апрацоўцы беларускіх тэкстаў і маўлення (K-BLP), Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН РБ, ActiveCloud і Арт-Сядзібай рыхтуецца да запуску маштабнага тэхналагічнага праекта «Мова прафесіі».

photo_2021_02_21_12_41_48.jpg

Праграма дазволіць папрактыкавацца ды пацвердзіць веды прафесійнай лексікі ў сваёй галіне. І нават атрымаць сертыфікат, падобны да тых, што сведчаць валоданне замежнымі мовамі.
Заданні ў мабільным дадатку не вельмі складаныя і арыентаваныя на вывучэнне канкрэтных выразаў у адпаведных сферах дзейнасці. Напрыклад, трэба зачытаць услых кароткі тэматычны тэкст на беларускай мове ці апісаць па-беларуску карцінку.