Канстанцін Скуратовіч прэзентуе «Вечнае з зялёным»

Журналіст Канстанцін Скуратовіч запрашае на прэзентацыю кнігі «Вечнае з зялёным» («Вечное с зелёным»), якая складзена з аўтарскіх калонак у газеце «Белорусский рынок» («Белорусы и рынок»). Прэзентацыя адбудзецца 5 чэрвеня ў 18:00 на сядзібе БНФ па адрасе Чарнышэўскага, 3.



20111012_123507.jpeg

Калонкі друкаваліся штотыднёва пад рубрыкай «Філасофія жыцця» са студзеня 2003 года.

Калонкі размеркаваны паводле іх зместу і часу з'яўлення па 19 тэматычных блоках. Сярод іншых такія тэндэнцыйныя, як «Случайная плоть от плоти», «Без парламента жить можно», «Дешевая нефть — яд для экономики», «Гражданское общество лагерного типа».

Аўтар працягвае пачатую 10 гадоў таму працу, бо надзея на лепшы лёс беларусаў яго не пакідае.

Шчыра запрашаем!