Нясвіжскі палац адкрыў для прагляду раней недаступныя залы
Нацыянальны музей-запаведнік Нясвіж падрыхтаваў нестандартны маршрут па палацавых залах. У час сёлетняй «Ночы музеяў» экскурсія прайшла ў анлайн-фармаце.

Экскурсія была прысвечаная трагічнай постаці Марціна Мікалая Радзівіла. Гэты чалавек вядомы тым, што займаўся навукай, захапіўся алхіміяй. У вольны час займаўся пошукам філасофскага камня.
Яго знаёмыя і сябры лічылі, што ён далёка зайшоў на гэтай ніве. А сям’я лічыла, што ён душэўна хворы, і пасадзіла яго пад хатні арышт.
Нягледзячы на каронавірус, музей-запаведнік Нясвіж чакае гасцей. Фотаздымка дазволена.
https://www.racyja.com/kultura/nyasvizhski-palats-adkryu-dlya-praglyadu-r/