Паўдзельнічайце ў віктарыне ў Ноч музеяў
Анлайн-віктарыну ладзіць Куфар старажытнасцей.
![98167482_166832511528875_1869716297512648704_n.jpg 98167482_166832511528875_1869716297512648704_n.jpg](/img/v1/images/98167482_166832511528875_1869716297512648704_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Зараз па ўсёй Беларусі павінна была б адбывацца Ноч музеяў. Але з-за пандэміі ўсё перайшло ў анлайн.
Музейны праект Куфар старажытнасцей падрыхтаваў для Вас віктарыну. Ці пазнаеце Вы беларускія помнікі? Паўдзельнічаць у віктарыне можна на старонцы Куфара ў Фэйсбуку, дзе размешсаны выявы помнікаў. Там ёсць як і лёгка пазнавальныя помнікі, так і не зусім.
Каб Вам было цікавей, на марках зацёрыя назвы адметнасцей. А вечарам 18 траўня (у дзень музеяў) будуць выкладзены маркі ўжо з назвамі.
Гэта маркі з фондаў музейнага праекта Куфар старажытнасцей.
Праект Куфар старажытнасцей — ініцыятыва зберажэння нашай спадчыны. Вы можаце садзейнічаць дадзенаму праекту. Таксама можаце перадаць нейкія цікавыя адметнасці для зберажэння. Далучайцеся да групы музея!