Шорт-ліст літаратурнай прэміі імя Гедройца будзе абвешчаны 16 мая

Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і кнігарня «ЛогвінаЎ» працягваюць знаёміць чытачоў з кнігамі доўгага ліста прэміі Гедройца. У пятніцу 16 мая нас чакае апошняя пятнічная вечарына з Гедройцам.



jezhy.jpg

А 20.00 у кнігарні «ЛогвінаЎ»:

Алена Брава і яе кніга «Дараванне. Прощение. Vergebung»

Анатоль Івашчанка прадставіць кнігу Сяргея Дубаўца «Errata»

Вячаслаў Ракіцкі прадставіць кнігу Аляксандра Лукашука «Зкімбы-зымбы»

Вядоўца — Альгерд Бахарэвіч.

У канцы вечарыны будзе абвешчаны шорт-ліст прэміі, куды ўвойдуць шэсць кніг-фіналістаў. Нагадваем, што сёлета ў доўгі спіс увайшлі наступныя аўтары і творы:

1. Уладзіслаў Ахроменка. Музы і свінні. — Мінск: «Каўчэг», 2013.

2. Ігар Бабкоў. Хвілінка: Тры гісторыі. — Мінск: «Логвінаў», 2013.

3. Алена Брава. Дараванне. Прощение. Vergebung. — Мінск: «Звязда», 2013.

4. Сяргей Вераціла. Разбітае сэрца Вітаўта. — Мінск: «Мастацкая літаратура», 2013.

5. Адам Глобус. Казкі для дарослых. — Мінск: «Логвінаў», 2013.

6. Сяргей Дубавец. Errata. — Мінск: «Логвінаў», 2013.

7. Артур Клінаў. Шклатара. — Мінск: «Логвінаў», 2013.

8. Аляксандр Лукашук. Зкімбы-зымбы. — Мінск: «Кнігазбор», 2013.

9. Вінцэсь Мудроў. Багун. — Полацк: «Полацкае ляда», 2013.

10. Кацярына Оаро. Сарочае радыё. — Мінск: «Кнігазбор», 2013.

11. Людміла Рублеўская. Ночы на Плябанскіх млынах. — Мінск: «Мастацкая літаратура», 2013.

12. Наталка Харытанюк. Смерць лесбіянкі. — Мінск: «Логвінаў», 2013.

Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца будзе ўручацца сёлета трэці раз. Папярэднімі намінантамі зрабіліся Павел Касцюкевіч (за кнігу «Зборная РБ па негалоўных відах спорту») і Уладзімір Някляеў (за раман «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без»). Галоўны прыз прэміі — чэк на суму 10.000 еўра ад «Ідэя Банк».