У Мінску прэзентуюць новую кнігу Алеся Краўцэвіча "Краіна Пагранічча"

У межах кампаніі "Будзьма!" на сядзібе ТБМ адбудзецца прэзентацыя новай кнігі доктара гістарычных навук Алеся Краўцэвіча "Краіна Пагранічча".



images_kraucevich.jpg

Выбраныя эсэ, рэпартажы, публіцыстыка, навукова-папулярныя працы, створаныя за апошнія тры дзесяцігоддзі і аб’яднаныя агульнай тэмай гісторыі Краіны Пагранічча, якая сёння называецца “Беларусь”. Частка працаў публікуецца ўпершыню.
Па тэкстах, укладзеных у храналагічным парадку, можна заўважыць як эйфарыя свабоды ў беларускім грамадстве пачатку 90-х гадоў 20 ст. зноў змяняецца настроем на будзённую працяглую працу мацавання нацыянальнай тоеснасці…
Прэзентацыя кнігі адбудзецца 16 студзеня 2015 г. (пятніца)  у 17.00 гадзін. Аматары літаратуры і гісторыі будуць мець мажлівасць задаць аўтару пытанні. 
Уваход вольны.
Паводле прэс-рэлізу "Таварыства беларускай мовы"