Уручэнне прэміі Гедройца адбудзецца 1 чэрвеня

Цырымонія ганаравання пераможцаў пройдзе 1 чэрвеня ў гатэлі “Renaissance”, (пр. Дзяржынскага, 1Е). Пачатак а 19-й. Уваход вольны.



gedroyc_2015_web.jpg

Аўтар кнігі, якая зойме трэцяе месца, атрымае творчую стыпендыю ў Вентспілсе (Латвія), другое — пераклад твора на польскую мову альбо творчую стыпендыю ў Доме творчасці пісьменнікаў (г. Вісбю, Готланд, Швецыя), першае — чэк ад IdeaBank.

У журы прэміі сёлета ўвайшлі: Уладзімір Арлоў, Ігар Бабкоў, Малгажата Бухалік, Адам Глобус, Ганна Кісліцына, Андрэй Федарэнка, Ціхан Чарнякевіч, Ганна Янкута.

На галоўную ўзнагароду сёлета прэтэндуюць наступныя кнігі:

1. Таццяна Барысік “Жанчына і леапард” (Мінск, “Кнігазбор”)

2. Альгерд Бахарэвіч “Дзеці Аліндаркі” (Мінск, “Галіяфы”)

3. Антон Францішак Брыль “Ян Ялмужна” (Мінск, “Кнігазбор”)

4. Андрэй Гуцаў “Кніга зданяў” (Мінск, “Кнігазбор”)

5. Сяргей Дубавец “Сіні карабель у блакітным моры плыве” (Мінск, “Каўчэг”)

6. Віктар Казько “Час збіраць косці” (Мінск, “Кнігазбор”)

Партнёр цырымоніі ўручэння Прэміі Гедройца — Litara-A.

Папярэднія пераможцы прэміі:

2012 — Павел Касцюкевіч з кнігай “Зборная РБ па негалоўных відах спорту”;

2013 — Уладзімір Някляеў з кнігай “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без”;

2014 — Ігар Бабкоў “Хвілінка. Тры гісторыі”.