YouTube выдаліў антываенную серыю «Масяні» пра «Санкт-Марыўбург», але потым перадумаў (абноўлена)

YouTube выдаліў серыю «Масяні» пад назвай «Санкт-Марыўбург» нібыта праз парушэнні аўтарскіх правоў, паведаміў стваральнік мультсерыяла Алег Куваеў.

maxresdefault_1_9.jpg

Відэа было выдаленае з-за скаргі нейкага «Собалева» на парушэнне аўтарскіх правоў на фатаграфію Ісакіеўскага сабора. Куваеў адзначае, што лічыць прэтэнзію вельмі сумнеўнай: «Там мае месца проста франтальны выгляд Ісаакія, любы, хто яго фатаграфаваў, можа так паскардзіцца».

Аддаленая серыя распавядае пра разбурэнні Пецярбурга з-за ўварвання Кітая ў Расію, праводзячы паралелі з вайной ва Украіне.

На момант выдалення відэа сабрала больш за чатыры мільёны праглядаў.

UPD. Пазней стала вядома, што папулярная відэаплатформа вярнула серыю пра «Санкт-Марыўбург» у адкрыты доступ. Цяпер гэты цудоўны «мульт» зноў можна глядзець.