«Падзякаваў за непрызнанне «ДНР» і «ЛНР». Зяленскі стэлефанаваўся з Такаевым
Уладзімір Зяленскі стэлефанаваўся з прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым. Пра гэта ўкраінскі прэзідэнт напісаў у твітары.

«Правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Казахстана Такаевым. Падзякаваў за прынцыповую падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, непрызнанне так званых «ЛНР», «ДНР», — заявіў Зяленскі.
Таксама ён адзначыў, што яны абмеркавалі канкрэтныя праекты
ўзаемадзеяння ў эканоміцы, энергетыцы, цыфравізацыі і абмяняліся прывітаннямі з
30-годдзем дыпадносін паміж краінамі.
Нагадаем, 17 чэрвеня падчас Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму ў прысутнаці Пуціна Касым-Жамарт Такаеў сказаў, што Казахстан не будзе прызнаваць самаабвешчаныя «ДНР» і «ЛНР, назваўшы іх квазідзяржаўным тэрыторыямі.