Анджэй Дуда: Бітва за свабодную Беларусь працягваецца

Прэзідэнт Польшчы заявіў, што яго краіна хоча межаваць са свабоднай, суверэннай і незалежнай Беларуссю.

photo_2022_12_09_10_15_56.jpg

Польскі прэзідэнт падкрэсліў, што, хоць беларусіы і паліяк — прадстаўнікі розных народаў, але ў нас шмат агульнага ў культуры, традыцыях і гісторыі. А Калядны час для ўсіх нас заўсёды аднолькавы — сямейнае цяпло, цудоўная, непаўторная атмасфера, дабро і любоў, — адзначыў ён, перадае прэс-служба Анджэя Дуды.

«Мы падтрымліваем і будзем падтрымліваць вас у вяртанні свабоднай, суверэннай, незалежнай радзімы. Але пакуль гэтага не здарыцца, заўсёды будзем рады вас бачыць у нас», — заявіў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда на сустрэчы са Святланай Ціханоўскай і беларускай грамадскасцю.


02__andrzej_duda_swiatlana_cichanouska__20221208_jsz_6694.jpg

Польскі прэзідэнт падкрэсліў, што «бітва [за свабодную Беларусь] працягваецца». «І ў нас, палякаў, якія маюць свой гістарычны досвед, ёсць глыбокая вера ў тое, што яна скончыцца перамогай беларусаў — тых сапраўдных, якія хочуць [мець] свабодную суверэнную дзяржаву», — падкрэсліў лідар Польшчы.

Дуда выказаў надзею, што ў будучыні на польска-беларускай мяжы «не будзе ніякай сцяны».


Аджэй Дуда адзначыў: «Мы не хочам мець мяжу з акупаванай Расіяй тэрыторыяй, дзе ёсць расійскае войска, якое ваюе супраць свабоднага, суверэннага грамадства. Мы падтрымліваем вас і будзем падтрымліваць вас у вяртанні вашай свабоднай, суверэннай, незалежнай Радзімы...

Ведаю, што сёння з намі Алена Бандарэнка. Я ведаю, што гэта маці Рамана, які загінуў менавіта дзеля таго, каб захаваць свабоду сваёй радзімы… Часам бывае так, што гэта тая цана, якую вы плаціце за свабоду — самая высокая цана.

Жахлівым чынам пра гэта сёння даведваюцца нашы суседзі — украінцы. Будзем спадзявацца, што яны выйграюць. Мы ў гэта верым, мы іх падтрымліваем, як і вы. І я вам абяцаю, што зраблю ўсё, каб увесь свет ведаў, што сапраўдныя беларусы не з расіянамі. Што сапраўдныя беларусы ніколі не змірацца з расійскім паняволеннем і расійскай акупацыяй. Што сапраўдныя беларусы ніколі не змірацца з расійскім панаваннем і не з'яўляюцца часткай рускага свету.

Няхай жыве вольная, суверэнная, незалежная Беларусь!»