Апублікаваны абноўлены спіс санкцый ЕС у дачыненні да Беларусі

Афіцыйны часопіс Еўрасаюза 30 кастрычніка апублікаваў новы варыянт беларускага «чорнага спісу». У ім знаходзяцца 232 асобы і 25 прадпрыемстваў.



black_list.jpg

Нагадаем, напярэдадні стала вядома, што Еўрасаюз яшчэ на год працягнуў санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў. Раней паведамлялася, што ў спіс будуць унесеныя 3 чалавекі, а выключаныя 13 асобаў і 5 прадпрыемстваў.
Аднак бізнесмен Юрый Чыж у ім застаўся, як і 18 кампаній, дачыненне да якіх ён мае. Яны патрапілі ў «чорны спіс» 25 сакавіка 2012 года. Тады ў афіцыйным часопісе ЕС паведамлялася, што Чыж «аказвае фінансавую падтрымку рэжыму Лукашэнкі праз сваё прадпрыемства «Трайпл», актыўнае ў розных сферах беларускай эканомікі». У «чорным спісе» застаўся і футбольны клуб «Дынама-Мінск», які выступае ў вышэйшай лізе беларускага чэмпіянату. 
Дадалі ў спіс Аляксандра Какуніна, начальніка Бабруйскай папраўчай калоніі № 2, і яго намесніка Юрыя Трутко. Як вядома, у гэтай калоніі адбывае пакаранне палітвязень Алесь Бяляцкі
Засталіся ў спісе, сярод іншых, Вадзім Гігін, Мікалай Чаргінец, Лілія Ананіч, начальнік мінскай міліцыі Аляксандр Барсукоў, рэктар БДУІР Міхаіл Батура, рэктар Брэсцкага ўніверсітэта Мечыслаў Часноўскі, БДУ Сяргей Абламейка, Генадзь Давыдзька, Павел Якубовіч, Усевалад Янчэўскі, Лідзія Ярмошына, Ігар Яўсееў, Уладзімір Канаплёў, Юрый Казіятка, Леанід Козік, Леў Крыштаповіч, рэктар БДПУ Пётр Кухарчык, Мікалай Лазавік, рэдактар «Рэспублікі» Уладзімір Лемяшонак, Аляксандр Лукашэнка з двума старэйшымі сынамі, шэф МЗС Уладзімір Макей, Леанід Мальцоў, журналіст Аляксандр Міхальчанка, Уладзімір Пефціеў, Наталля Пяткевіч, Юрый Пракопаў, Алег Праляскоўскі, Аляксандр Радзькоў, Анатоль Рубінаў, Алег Сліжэўскі, Анатоль Тарнаўскі, Вадзім Зайцаў, Аляксандр Зімоўскі ды інш.

Разам з тым са спісу вынесеныя:


Аляксандр Драніца (ваенны пракурор) Анатоль Дудкін (транспартны пракурор) Вольга Комар ( былая суддзя Фрунзенскага раёна Мінска) Мікалай Кулік (былы пракурор) Мікалай Купрыянаў (былы намеснік генпракурора ) Уладзімір Курловіч (былы старшыня Мінскай абласной выбарчай камісіі) Леанід Лучына (былы старшыня Гродзенскай абласной выбарчай камісіі) Мікалай Мяцеліца (былы старшыня Магілёўскай абласной выбарчай камісіі) Уладзімір Міхасёў (былы старшыня Гомельскай абласной выбарчай камісіі) Надзея Равуцкая (суддзя Маскоўскага раёна Мінска) Уладзімір Русакевіч (былы міністр інфармацыі) Яўген Смірноў (былы першы намеснік старшыні Вышэйшага Гаспадарчага суда).
Дакумент Рады ЕС з «чорным спісам»
nn.by