Белы дом: Байдэн абмяркуе з Пуціным Беларусь і нормы грамадзянскай авіяцыі
У Белым доме назвалі тэмы маючай адбыцца ў Жэневе сустрэчы прэзідэнта ЗША Джо Байдэна і прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, перадае tut.by.

Фота РІА «Навіны»
Паведамляецца, што Байдэн і Пуцін абмяркуюць сітуацыю вакол дыпламатаў РФ і ЗША, а таксама Беларусь, Украіну, Іран, КНДР, Сірыю, Афганістан, нормы грамадзянскай авіяцыі, перспектывы далейшага раззбраення і барацьба са зменай клімату.
Раней прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў паведамляў, што Пуцін не плануе ўздымаць тэму Беларусі на сустрэчы з Байдэнам, але гатовы даць тлумачэнні, калі ЗША самі закрануць гэтае пытанне.