Дамовіліся дамовіцца
Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што вынікі перамоваў па Украіне будуць падведзены ў ходзе тэлефоннай размовы ў нармандскім фармаце. Ён таксама дадаў, што пачалася падрыхтоўка тэксту магчымага сумеснага дакумента па імплементацыі мінскіх дамоўленасцей.
Тэлефонная размова лідэраў Германіі, Францыі і Расіі, як адзначаецца, пройдзе ў нядзелю, 8 лютага. Пяскоў удакладніў, што гаворка ідзе пра падрыхтоўку дакумента па імплементацыі мінскіх дамоўленасцей.
«Зыходзячы з прапаноў, сфармуляваных прэзідэнтам Францыі і канцлерам ФРГ, у цяперашні час вядзецца сумесная праца для падрыхтоўкі тэксту магчымага сумеснага дакумента па імплементацыі мінскіх дамоўленасцей, дакумента, які уключаў бы ў сябе прапановы прэзідэнта Украіны і прапановы, сфармуляваныя сёння і дададзеныя прэзідэнтам РФ Пуціным», — заявіў Пяскоў.