Дзень Незалежнасці Украіны адзначылі ў Брэсце

Падчас урачыстасці прадстаўнікі украінскага консульства ў Брэсце, мясцовай прадстаўнічай і выканаўчай улады, дыяспары і грамадскасці горада ўсклалі кветкі ля помніка Тараса Шаўчэнкі.

den_ukrainy.jpg


Пасля адбыўся кароткі мітынг.
Перад прысутнымі выступілі: Анатоль Діденко — консул Украіны ў Брэсце, Валерый Тарасаў – намеснік старшыні Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў, Віктар Місіюк — кіраўнік украінскага навукова-педагагічнага таварыства «Берагіня», Барыс Брук – ад габрэйскай грамадскасці, Ігар Маслоўскі — кіраўнік арганізацыі «За свой горад», лідэр сацыял-дэмакратаў у Брэсцкай вобласці.
«Незалежнасць – найвялікшая каштоўнасць для кожнай нацыі. Мы вітаем выбар Украіны на еўрапейскую інтэграцыю. Мы верым, што Беларусь у самы бліжэйшы час таксама абярэ шлях да еўрапейскага выбару. Для нас гэта захавання правоў чалавека, высокі узровень адукацыі, даступная і якасная ахова здароўя, высокія сацыяльныя стандарты…
Украінскі народ змагаецца за сваю незалежнасць больш за тысячу гадоў: пачынаючы з Кіеўскай Русі і заканчваючы сучаснай Украінай. Мы салідарныя з украінскім народам!
Нашы народы на працягу вякоў аб’ядноўваюць культурныя, гістарычныя і эканамічныя сувязі. Мы маем выдатную гісторыю суіснавання двух народаў: як у межах Кіеўскай Русі, так і ў межах Вялікага княства Літоўскага.

Жадаем моцы, веры, поспехаў і дабрабыту украінскаму народу!
Слава Украіне! Жыве Беларусь!» — сказаў падчас сваёй прамовы Ігар Маслоўскі.

maslovskij_vystuplenie.jpg

maslovskij_vystuplenie___.jpg


Паводле прэс-рэлізу арганізацыі «За свой горад»