Фота: Наталля Фядосенка, ТАСС
Паведамляецца, што ў дачыненні да
Аляксея Лявончыка (сузаснавальніка By_help) i iншых грамадзян распачалі крымінальную справу ў сувязі з фінансаваннем дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання па арт.361-2 Крымінальнага кодэкса.
Для арганізацыі папярэдняга расследавання крымінальныя справы перададзеныя ў цэнтральны апарат Следчага камітэта.
Акрамя таго, па даручэнні Генеральнай пракуратуры Следчы камітэт пачаў крымінальную справу ў дачыненні да сяброў Каардынацыйнай рады і іншых асоб па ч.1 ст.357 Крымінальнага кодэкса — змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам.
Кожнаму факту аказання садзейнічання экстрэмісцкаму фарміраванню будзе дадзена прынцыповая прававая ацэнка,
дадаюць у аддзеле інфармацыі Генеральнай пракуратуры