Затрыманая экс-журналістка БТ і сяброўка асноўнага складу Каардынацыйнай рады Ксенія Луцкіна

Спачатку яна перастала выходзіць на сувязь, потым стала вядома пра затрыманне.

ap9bzwirbqs.jpg

Удзень 22 снежня перастала выходзіць на сувязь сяброўка асноўнага складу Каардынацыйнай рады Ксенія Луцкіна. «Ёсць верагоднасць, што ў яе цяпер праходзіць ператрус», — паведамлялі тэлеграм-каналы.

Луцкіна паспела адправіць экстраннае паведамленне. З яго відаць, што яна цяпер дома. Пазней інфармацыю пра затрыманне і ператрус пацвердзіў бацька журналісткі.

Ксенія Луцкіна — адна з супрацоўніц Белтэлерадыёкампаніі, якія сышлі адтуль пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Паводле «Еўрарадыё».