ЕС збіраецца замарозіць рахункі кіраўнікоў "Раснафты" і "Газпрама"

Ігар Сечын і Аляксей Мілер трапілі ў чорны спіс расіян, супраць якіх Еўрасаюз увядзе фінансавыя і візавыя санкцыі. Іх замежныя актывы будуць замарожаныя ў адказ на дзеянні Расіі ў Крыме. Акрамя таго, кіраўнікам найбуйнейшых дзяржкампаній будзе забаронены ўезд у ЕС, піша газета "Коммерсант".



milier.jpg

Як паведамілі выданню еўрапейскія і амерыканскія дыпламатычныя крыніцы, агулам у спіс увайшлі 130 расійскіх чыноўнікаў і кіраўнікоў карпарацый.

Калі і па якой схеме будуць уведзеныя абмежаванні, незразумела. Пакуль яны датычацца Сечына і Мілера як фізічных асоб і не закранаюць дзейнасць кампаній, але пазней санкцыі могуць распаўсюдзіцца на замежныя праекты "Раснафты" і "Газпрама".

Прадстаўнік "Газпрама" заявіў "Коммерсанту", што ўвядзенне візавых санкцый супраць Аляксея Мілера "дапаможа бізнэсу еўрапейскіх авіякампаній: партнёры будуць лётаць да нас".

euroradio.fm

Фота — Bloomberg