Кіраўнік БНФ Рыгор Кастусёў не прызнаў віны ў «змове з мэтай захопу ўлады»
Судовае паседжанне працягваецца сёння. Суд зрабілі адкрытым.

У першы дзень пракурор зачытаў абвінавачанне двум фігурантам — Аляксандру Фядуту і Юрасю Зянковічу. Аляксандр Фядута пасьля абвяшчэння абвінавачання часткова прызнаў віну.
Першага жніўня пракурор зачытаў абвінавачанне кіраўніку Партыі БНФ Рыгору Кастусёву.
Рыгор Кастусёў не прызнаў віны ні па адным з пунктаў выстаўленага яму абвінавачання ў справе «аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады».
Кастусёў растлумачыў, што ўдзельнічаў у онлайн-канферэнцыі толькі як слухач.
Разгляд справы «аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады», фігурантамі якой з'яўляюцца Юры Зянковіч, Аляксандр Фядута, Рыгор Кастусёў, Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук, пачаўся 29 ліпеня ў будынку суду Мінскага раёну. Паведамлялася, што ён пройдзе ў закрытым рэжыме, але адразу пасля пачатку першага паседжання дачка Кастусёва паведаміла, што суд зрабілі адкрытым.
Пяцёх абвінавачаных затрымалі ў сярэдзіне красавіка 2021 года. Праваабаронцы прызналі палітвязнямі ўсіх, акрамя Зянковіча.

Фота Паўла Хадзінскага
Лукашэнка тады заявіў, што яны нібыта рыхтавалі замах на яго і ягоных сыноў.