Напішыце Сцяпану Латыпаву! Беларусаў заклікаюць да салідарнасці
Сцяпан Латыпаў ужо 2,5 месяцы сядзіць у камеры (ПКТ), лістоў перадаюць вельмі мала.

Як стала вядома з лістоў, Сцяпану Латыпаву зараз вельмі цяжка, настрой дрэнны.
Ён ужо 2,5 месяцы сядзіць у камеры (ПКТ), лістоў перадаюць вельмі мала. Гледзячы на практыку з іншымі палітвязнямі, ёсць пэўная верагоднасць, што пасля ПКТ яго перавядуць у турму.
Сцяпан піша: «Дзякуй вялікі за кожнае цёплае слова, і ў артыкуле, і ў "Вольным вожыку". Яны мне вельмі патрэбныя, асабліва цяпер, калі справы ідуць ад кепска да горшага. Я трымаюся, я змагаюся».
Зараз вельмі патрэбныя словы падтрымкі, лісты, тэлеграмы.
Пісаць можна па адрасе: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20