Палітвязня Аляксандра Зялюткіна перавялі ў СІЗА Магілёва

Аляксандр Зялюткін — бацька шасцярых непаўналетніх дзяцей, двое з якіх інваліды.

zjaljutkin_aljaksandr.jpg

Палітвязня Аляксандра Зялюткіна перавялі ў СІЗА г. Магілёва.
Аляксандр — бацька шасцярых непаўналетніх дзяцей, двое з якіх інваліды.


Суд Завадскога раёна Мінска прысудзіў палітвязню 3,5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Зараз Аляксандр чакае апеляцыйнага суда, на гэты час яго перавялі з мінскага СІЗА.


Агулам за кратамі Аляксандр правёў ужо амаль 8 месяцаў.

Падтрымаць Аляксандра можна па новым адрасе: 212011 г. Магілёў, ВУ Турма 4, вул. Крупскай, 99а, Зялюткін Аляксандр Уладзіміравіч.