Латыніна: «Для Еўропы Лукашэнка стаў больш адэкватны за Пуціна»
Асабістай перамогай Аляксандра Лукашэнкі лічыць будучую сустрэчу ў Мінску Уладзіміра Пуціна і Пятра Парашэнкі ўплывовая расійская палітычная аглядальніца і публіцыстка Юлія Латыніна.
«Сустрэча павінна была адбыцца ў Берліне, але перанесеная ў Мінск, — нагадвае яна. — У гэтай сітуацыі Аляксандар Лукашэнка грае ролю, якую мелася граць Меркель. Тое,
што чалавек, які яшчэ нядаўна быў ізгоем у вачах Еўропы, цяпер з'яўляецца пасярэднікам паміж Расіяй і Украінай, — гэта, безумоўна, ягоны асабісты поспех».
Юлія Латыніна перакананая, што беларускі прэзідэнт выступае менавіта ў ролі пасярэдніка, а не проста дазваляе скарыстаць Мінск як пляцоўку для перамоваў паміж Кіевам і Масквой.
На думку Юліі Латынінай, незалежна ад вынікаў сустрэчы ў Мінску, для Аляксандра Лукашэнкі факт яе правядзення выключна пазітыўны.
«Аляксандар Лукашэнка робіць крок, каб а) вярнуцца ў міжнародную палітыку, і б) аказваецца нават з пункту гледжаньня Еўропы больш адэкватным чалавекам, чым Уладзімір Уладзіміравіч. А
гэта значыць шмат», — заключае Латыніна.
Сустрэча кіраўнікоў краінаў Мытнага саюзу, прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі і прадстаўнікоў Еўракамісіі адбудзецца ў Мінску 26 жніўня. Праграма мерапрыемства не абвешчаная, аднак сайт
расійскага прэзідэнта паведамляе пра запланаваныя двухбаковыя сустрэчы.
Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзьмітры Пяскоў паведаміў: «Плануецца абмяркоўваць дачыненні Мытнага саюзу і Украіны ў святле падпісання Кіевам пагаднення аб асацыяцыі з
ЕС».
svaboda.org