У баі за Ілавайск загінуў ураджэнец ЗША

У ноч на сераду ў Ілавайску Данецкай вобласці працягваліся начныя вулічныя баі.



franko.jpg

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў дарадца кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка.
Паводле яго слоў, за вечар аўторка і ноч, пасля гібелі «Усмешкі» (пазыўны байца «Данбаса») загінулі яшчэ чатыры героі з батальёна Нацгвардыі «Данбас» і чатыры чалавекі з спецбатальёна міліцыі «Шахцёрск».
У тым ліку з батальёна «Данбас» загінуў грамадзянін Украіны амерыканскага паходжання — пазыўны «Франко».
Франко нарадзіўся і вырас у ЗША. 10 гадоў таму знайшоў працу ва Украіне менеджарам па продажах металапрадукцыі за мяжу ў Марыупалі, дзе і жыў усе гэтыя гады.
pravda.com.ua