Пра гэта гаворыцца ў ягоным лісце, адрасаваным гэтым арганізацыям, паведамляе
сайт РПЦ.
У ім патрыярх Кірыл данёс да адрасатаў «неспакой Рускай Праваслаўнай Царквы спробамі уніятаў і
раскольнікаў нанесці шкоду кананічнаму Праваслаўю ва Украіне».
У сваім лісце кіраўнік РПЦ заяўляе, што канфлікт ва Украіне ўнутрыўкраінскі і ў ім гінуць святары УПЦ МП.
Больш за тое, Кірыл «звяртае ўвагу кіраўніцтва міжнародных арганізацый на абуральныя
выпадкі гвалту над клірыкамі Украінскай Праваслаўнай Царквы, на бесперапынныя спробы ціску і запалохвання прадстаўнікоў духавенства».
У лісце кіраўніка УПЦ МП міжнародным арганізацыям «адзначаецца найцяжэйшы матэрыяльны
ўрон, нанесены храмам і манастырам Украінскай Праваслаўнай Царквы, якія падчас узброенага супрацьстаяння сталі апошнім прытулкам для многіх тысяч уцекачоў».
Мікола